Вы праглядаеце суполку [info]by_texty

28 Снж 2009

My_Herb

[info]pgrigas

(бяз тэмы)

У небе вецер ворах лісьця
Нясе чырвона-залаты.
Пахмурным днём шукаю выйсьця,
Сьвятло і шчасьце - гэта ты.

Толькі ты сыйшла,
І з тых часоў
Сьпевы без цяпла,
Жыцьцё - як сон,
Бачу, з дрэваў ападае лісьце -
Сумных думак гэтых унісон.

French lyrics by Jacques Prévert,
English lyrics by Johnny Mercer,
Music by Joseph Kosma:


The falling leaves drift by the window
The autumn leaves of red and gold
I see your lips, the summer kisses
The sun-burned hands I used to hold

Since you went away the days grow long
And soon I'll hear old winter's song
But I miss you most of all my darling
When autumn leaves start to fall

C'est une chanson, qui nous ressemble
Toi tu m'aimais et je t'aimais
Nous vivions tous, les deux ensemble
Toi que m'aimais moi qui t'aimais
Mais la vie sépare ceux qui s'aiment
Tout doucement sans faire de bruit
Et la mer efface sur le sable les pas des amants désunis


Autumn Leaves (вікіпэдыя)

19 Врс 2009

Andreï Bursaũ

[info]imbirsk

Андрэй Бурсаў “Празнеб’е”


Пабачыла свет новая кніга вершаў і літаратурных перакладаў Андрэя Бурсава “Празнеб’е”. Зборнік складаецца з твораў, напісаных у 1997-2009 гг. на беларускай, рускай і англійскай мовах, а таксама перакладаў вершаў і прозы з англійскай мовы.

 

Падрабязней тут: http://imbirsk.livejournal.com/815.html

31 Жнв 2009


[info]kamunikat

Камунікат.org запрашае да супрацоўніцтва беларускіх аўтараў, выдавецтвы і рэдакцыі!

Інтэрнэт-бібліятэка Камунікат.org узьнікла ў 2000 годзе, як прыватная ініцыятыва і стваралася на грамадзкіх пачатках. З часам сьціплы збор публікацыяў перарос у буйную бібліятэку, якая сёньня зьяўляецца адной з найбольш папулярных бібліятэкаў у сеціве. Камунікат.org – праект Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Беластоку супрацоўнічае з рэдакцыямі многіх пэрыядычных выданьняў Беларусі і замежжа, з выдавецтвамі і аўтарамі, з навукоўцамі і дасьледчыкамі, з творцамі розных напрамкаў мастацтва. Па адрасу www.kamunikat.org знойдзеце публікацыі як клясыкаў беларускай літаратуры, так і маладых пачынаючых аўтараў. Багатыя зборы гістарычнай літаратуры і кнігаў, недаступных у традыцыйных бібліятэках Беларусі, робяць Камунікат.org крыніцай інфармацыі для студэнтаў і навукоўцаў.
Тут можна таксама пазнаёміцца з навінкамі друку розных краінаў сьвету – усё, што выдаецца беларусамі і пра беларусаў, навуковыя даследаваньні, слоўнікі, мэтадычныя дапаможнікі, матэрыялы, якія маюць сувязь з беларускасьцю ва ўсіх яе праявах, - усё гэта знойдзеце на старонках Інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат.org

Камунікат.org у рамках праекту «Беларускія аўтары» дае таксама магчымасьць ствараць пэрсанальныя сайты беларускіх пісьменьнікаў, публіцыстаў і дасьледчыкаў, якіх кнігі знаходзяцца ў рэсурсах бібліятэкі.
Ад нядаўна ўзорам праекту «Беларускія аўтары», распачаў працу новы праект - «Беларускія выдаўцы і выдавецтвы». Тут ствараюцца інтэрнэт сайты зь інфармацыяй пра асобныя беларускія выдавецтвы і выдаўцоў. На сайтах таксама зьяўляецца інфармацыя пра кнігі выдадзеныя гэтымі выдавецтвамі, якія знаходзяцца ў рэсурсах Камунікат.org
Праект «Беларускія выдаўцы і выдавецтвы» дае магчымасьць больш лёгка вандраваць па зборах Беларускай Інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат.org, ды знаёміцца з навінкамі друку ды напрамкамі дзейнасmці асобных выдавецтваў.
У планах чарговы праект – «Выдавецкія сэрыі».
Каб пабываць ў гэтай бібліятэцы ня трэба выходзіць з дому – дастаткова ўключыць кампутар, не трэба чакаць у чарзе па кнігу – яны даступныя ўвесь час, ня трэба плаціць за абанемент – карыстаньне бібліятэкай бясплатнае.
Заходзьце і карыстайце, калі ласка. Запрашаем!
Кантакт: kamunikat@kamunikat.org

26 Жнв 2009


[info]kamunikat

Я не падману - песьні Уладзіміра Высоцкага ў перакладзе на беларускую мову на Камунікат.org

Высоцкі Уладзімір

Цікавае пытаньне: што можа прымусіць чалавека на пятым дзясятку свайго жыцьця заняцца справай, якой ён дагэтуль ніколі не займаўся? У маім выпадку гэтаму паспрыялі дзьве віны: віна перад роднай мовай і віна перад Уладзімірам Высоцкім. Сваю настаўніцкую дзейнасьць я пачынаў у беларускай школе, выкладаючы матэматыку, зразумела ж, на беларускай мове. Аднойчы здарылася так, што адна з маіх лепшых выпускніц атрымала «двойку» на ўступным экзамене ў інстытут толькі з-за таго, што не зразумела ў білеце, напісаным па-расейску, аднаго (!) слова і пасаромелася спытаць у экзаменатара. Гэта быў магутны ўдар па маіх перакананьнях. Я пахіснуўся (і побач не знайшлося таго, хто б мог падтрымаць) - і далей арыентаваўся ў сваёй працы з вучнямі больш на расейскую мову, адсоўваючы родную на задворкі жыцьця. Дзякаваць Богу, сёньня я маю магчымасьць вярнуць сабе родную мову, але пачуцьцё віны перад ёю не зьнікае. (Ад перакладчыка, фрагмэнт) Болей...

27 Ліп 2009

UFO

[info]urban_survivor

ДДТ - Последняя осень



У апошняе лета ні слова ні гуку
Апошнія песьні вясною завялі
А полымя веку іскрыцца салютам
І промні сьвятла шэры змрок разьбіваюць
У апошняе лета
У апошняе лета
Пыльную ноч што сьціскала нам целы
Зь нябёсаў маланкай імгеннай разьбіла
Усё што давіла гуляла мігцела
Летняй залевай у калюжыны змыла
У апошняе лета
У апошняе лета
Ах Уладзімер Сямёнавіч родны
Чаму жа вы нам не сказалі нічога
Пра каханьне пра пошукі і пра свабоду
І пра ў апошняе лета дарогу
У апошняе лета
У апошняе лета
Ужо каласы пад сярпамі палеглі
І вам у далёкім касьмічным улоньні
Ужо не ўзгадаць што маглі і хацелі
Да тых каласоў дакрануцца далоньню
Сыходзяць у апошняе лета паэты
І дошкамі ўжо аканіцы забіты
А нам засталіся ў апошняе лета
Успаміны й любоў што па чарках разьліты
У апошняе лета
У апошняе лета
У апошняе лета
У апошняе лета
У апошняе лета
У апошняе лета

11 Крс 2009


[info]kamunikat

Напачатку была Песьня Выбранае Акулін Эдуард

Акулін Эдуард Напачатку была Песьня Выбранае
Эдуард Акулін нарадзіўся 7 студзеня 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Гомельшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны і асьпірантуру АН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літмузея М.Багдановіча “Беларуская хатка”, намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса “Першацьвет”, рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Полымя”. Цяпер -- намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Дзеяслоў”, а таксама намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг паэзіі : “Пяшчота ліўня”(1990 г.), “Крыло анёла”(1995 г.), драматычнай містэрыі “На Каляды”(1996 г.), “Радно”(2000 г.), “Непрычалены човен” (2003 г.), магнітаальбомаў : “Мая Крывія”(1995 г.), “Як яна і я”(2000 г.) і кампактдыску “Напачатку была Песьня” (2003 г.). Лаўрэат другой прэміі 1-га ўсебеларускага фестывалю бардаўскай песьні (1993 г).

07 Кст 2008

UFO

[info]urban_survivor

Mylene Farmer - L'amour N'est Rien

Я прыйшла дамоў,
І мне далі крылы.
Проста няма слоў,
Нешта пульс спыніла.
Я цяпер анёл,
А навокал неба,
І няма жаданьняў,
І няма патрэбаў.

Я цяпер анёл,
А Зямля ў далечы.
Скончыўся мой боль,
Але штось трапеча.
Тут няма палоў
І знаёмай мовы.
Цяжка ўзгадаць,
Хто я ды і хто вы.

Любоў – нішто!
Калі паліткарэктна ўсё,
Кахаем мы,
І ранім сэрцы празь любоў.
Любоў – нішто!
Калі звычайна ў сэксе ўсё,
Сумуем мы,
Крычым й сканчаецца жыцьцё
Жыцьцё – нішто!
Дым цыгарэтны
У нашых лёгкіх і крыві;
І трэба грэцца покуль грэе
Жыцьцё ёсьць цуд!
Як водар кветак...
Яно нібыта ЛСД
Мяне ня адпускае.

Я цяпер анёл,
А навокал неба,
І няма жаданьняў,
І няма патрэбаў.
Скокі ды палёты,
Па і піруэты -
Усё, што я раблю,
І не дзіўна гэта.

Я прыйшла дамоў,
І мне далі крылы.
Проста няма слоў,
Нешта пульс спыніла.
З кім бы падзяліцца
Радасьцю і сьмехам.
Кроў мая кіпіць
З-за парніковага эфекту.

Любоў – нішто!
Калі паліткарэктна ўсё,
Кахаем мы,
І ранім сэрцы празь любоў.
Любоў – нішто!
Калі звычайна ў сэксе ўсё,
Сумуем мы,
Крычым й сканчаецца жыцьцё.
Жыцьцё – нішто!
Дым цыгарэтны
У нашых лёгкіх і крыві;
І трэба грэцца покуль грэе.
Жыцьцё ёсьць цуд!
Як водар кветак...
Яно нібыта ЛСД
Мяне ня адпускае.
UFO

[info]urban_survivor

Mike Oldfield & Maggie Reilly - Moonlight Shadow

Іх апошняе спатканьне
Зьнесенае месяцовым ценем.
Засьцярогi й хваляваньнi
Зьнесеныя месяцовым ценем
За таямнiцай у суботу ўначы
На іншым баку недзе ўдалечы.
Сьмерць спасьцiгла яго ў роспачным баi
I яна не знайшла, як дапамагчы

Мiж дрэваў ветру шапаценьне
Зьнесенае месяцовым ценем
Песьня скрухi і змарцьвеньня
Зьнесеная месяцовым ценем

Зжахнулася на стралянiны гук
На іншым баку недзе ўдалечы
Шeсьць трапных стрэлаў у яго на бягу
I яна не знайшла, чым дапамагчы
Прашу, малю, каб пабачыць цябе ў раю
Прашу, малю, пабачыць цябе аднаго дню

У чатыры рана ранкам
Зьнесена ўсё месяцовым ценем.
Позiрк жаласны і палкi
Зьнесены месяцовым ценем.
Зорка блiшчэла ў серабрыстай начы
На іншым баку недзе ўдалечы.
Цi прыйдзеш ты да мяне ўначы
Але яна не знайшла, чым дапамагчы
Прашу, малю, каб пабачыць цябе ў раю
Прашу, малю, пабачыць цябе аднаго дню

На іншым баку недзе ўдалечы
Ноч была важкай, а паветра жывым
Сабралося сто пяць іх над целам адным
Але яна не знайшла, як дапамагчы

Прашу, малю, каб пабачыць цябе ў раю
Прашу, малю, пабачыць цябе аднаго дню
Прашу, малю, каб пабачыць цябе ў раю
Прашу, малю, пабачыць цябе аднаго дню
Прашу, малю, каб пабачыць цябе ў раю
Прашу, малю, пабачыць цябе аднаго дню

Іх апошняе спатканьне
Зьнесенае месяцовым ценем.
I людзей тое сабраньне
Зьнесенае месяцовым ценем.

Сабралося сто пяць іх над целам адным
На іншым баку недзе ўдалечы
Ноч была важкай, а паветра жывым
Але яна не знайшла, як дапамагчы
Зьнесена ўсё месяцовым ценем
Зьнесена ўсё месяцовым ценем
Да іншага боку недзе ўдалечы
А яна не знайшла, як дапамагчы
UFO

[info]urban_survivor

Don't cry for me, Argentina! "Evita"

{Эвіта}:
Як цяжка мне! І як вам зразумець?
Я паспрабую патлумачыць,
Што мне любоў патрэбна ваша як ніколі.

Вам цяжка верыць?
Была я простаю дзяўчынкай
Цяпер на вышыні я,
Але ж усёткі з вамі я душою.

Ну так, я трохі іншай стала.
Бо не магла
Заўсёды быць на дне,
Хадзіць у зношанай сукенцы,
цурацца сонца за вакном.

Шукала я свабоду толькі,
І шмат шляхоў прайшла,
Але ж я шчасьця так і не сустрэла,
Ды толькі не чакала я яго.

Не плач па мне, Аргентына!
Заўжды была з табою я.
І хоць жыцьцё, як бура,
Мяне кідала,
Была я побач,
Як і абяцала.

А слава што ж? Багацьце што і посьпех?
Шукала іншага чагосьці я,
Хаця і думаў сьвет, што прагну толькі іх я.
А праўды ў іх няма,
Яны – ілюзія, і ў пастку яны цягнуць.
А ісьціна адзіная:
Я вас люблю! Любіце вы мяне!

Не плач па мне, Аргентына...

Не плач па мне, Аргентына!
Заўжды была з табою я.
І хоць жыцьцё, як бура,
Мяне кідала,
Была я побач,
Як і абяцала.

Занадта многа слоў?
Ня маю моцы нешта я сказаць яшчэ.
Глядзіце на мяне
І ведайце, што я ніколі не стала бы вам хлусіць.
UFO

[info]urban_survivor

Ольга Арефьева - Танец с полотенцем

Вазьмі рушнік і з сэрца пацалункі сьцяры,
Тым рушніком з аблічча пацалункі сьцяры,
Шчыра люстру ў лазенцы ў вочы зірнуць спрабуй,
Зьбяры сваё і пацалунак знутры ўсяму свайму падаруй.

Бранзалеты і шпількі, майткі і каралі, запалкі і цыгарэты
Сьціснеш ў кулак, глянеш назад, пальцы спляцеш як клетку,
Вызваліш з клеткі маленькую птушку зь пяром афарбоўкі рэдкай:
Колерамі ад інфрачырвонага да ультрафіялета.

З рушніком і той птушкай патаньчы трохі ля шкла,
Покуль ты распранутая ў цэнтры лямпавага сьвятла,
Покуль зморшчын няма і нямае прычыны таіць у вачох свой жах –
Балет пры люстэрцы, не пры мужчыне, лётаючы як птах.

А з пацалунку дзюбы вострай голкаю язычок,
Скрозь палотно рушніку сьвеціцца сонейкавы ваўчок;
На нябёсах з кафлі, у хлебе з вафлі, зь цяплыні махровым сьцяжком
Свабоды ў вадзе бяз сораму цела й чужынца за тым вуглом.

Голка зь яечка, запалка з каробкі і пруточак з клубка.
Хочацца ніткай віцца бясконца па волі свайго вірка -
Перапёлкаю, птушкаю ў пёрках пацалунка шкляной красы,
Покуль танцуе і лётае пёрка ў лазенцы сярод расы.

08 Стд 2008

u96

[info]balachon

THE BEATLES "YESTERDAY"

КАГАДЗЕ
Кагадзе
верыў я, што беды зьніклі ўсе,
ды сумневы сее новы дзень.
Мне б веры зноў, як кагадзе.

Неўзнарок
іншым стаў я, зьменаў не ўсьцярог.
Нада мной лунае цень трывог.
Мне б кагадзе пачуць твой крок.

( Read more... )

05 Стд 2008

Vozhyk

[info]syarzhuk

Песенька кракадзіла Гены

Музыка У.Шаінскага
Верш А.Цімафееўскага
Пераклад [info]syarzhuk

Хай бягуць, што паскуды,
Пешаходы - няўклюды,
I вада па асфальце ракой.
Невядома нiкому,
Чаму я, быццам дома,
Распраўляю гармонiчак свой.

Прыпеў:
Я распраўляю свой гармонiк
I я граю рок-н-рол.
Толькi зблытаў, што дальтонiк
Фа-мажор i мi-мiнор.

Прыляцiць чараўнiк тут
У блякiтнай машыне,
I касэту засуне ў вiдак.
Ён мяне павiншуе,
Пэўна, нападаруе
Пачак лёдава проста за так.

Прыпеў.

24 Ліс 2007

Венсдей

[info]morein_sedai

(бяз тэмы)

МакSім - Ветрам стаць

Калі я памру – я стану ветрам
І буду жыць над тваім дахам
Калі ты памрэш ты станеш сонцам
І павядзеш мяне сваім шляхам

Восеньскім ветрам я буду дзесьці
Лётаць з табой ветрам па свеце
Каб незаўважна табе распавесці
Пра жыццё без цябе на планеце

Толькі ты не будзь пакуль сонцам
Чуеш, я буду спяваць табе свае спевы
Мы паляцім над Траецкім прадмесцем
Застанецца ветрам мне стаць

Мяне сагрэюць твае ўсмешкі
Я пераслухаю твае плыткі
І нас абдымуць пяшчотныя ніткі
Застанецца ветрам мне стаць

Калі я памру я стану ветрам
На глебу падаць першым снегам
Са смехам лётаць з табой па свеце
І быць шчаслівымі нібы дзеці

Калі ты памрэш ты станеш сонцам
Каб скрасці снежныя завірухі
Надрыўнай песняй пральюцца гукі
Калі нас зацягнуць пяшчотныя рухі

Толькі ты не будзь пакуль сонцам
Чуеш, я буду спяваць табе свае спевы
Мы паляцім над Траецкім прадмесцем
Застанецца ветрам мне стаць

Мяне сагрэюць твае ўсмешкі
Я пераслухаю твае плыткі
І нас абдымуць пяшчотныя ніткі
Застанецца ветрам мне стаць


аўтары перакладу - [info]pacyfik і [info]warkus

me

[info]sai17

(бяз тэмы)

Песні Ўладзіміра Высоцкага ў перакладзе на беларускую мову
http://www.wysotsky.com/1059.htm

На іншых мовах
http://www.wysotsky.com/index.htm

20 Ліс 2007

UFO

[info]urban_survivor

Ария - свобода

Агмень палае,
Жыцьця старонкі нішчыць тлен.
Што там чакае?
Аб тым вядома толькі мне.
Пытаньняў больш няма,
Няма ў адказ прыгожай хлусьні.
І мяне ў бясконцасьць цягне
Машын сталёвых плынь.
Пабачыў я ня ў сьне
Лёс наканаваны мне.
Пад зорным небам шлях,
Воля - мой прасьцяг!

Рэфрэн:
Мы верым ў сваю свабоду,
У чыстых мрой сусьвет.
Вера ў сваю свабоду -
Спрадвечны запавет.

Я бачу твары
Зь пячаткаю васьмі вятроў.
Каму ахвяры
Прынесьць, каб шчасьціла ў шляхох?
А той, каго абрала сьмерць,
Другіх ёй не аддасьць.
Ён ценем сьлізгае за намі,
Засьцерагае нас.
Пабачыў я ня ў сьне,
Усё бліжэй даль мкне.
Пад зорным небам шлях,
Свабода - наш прасьцяг!

Рэфрэн - 2разы
~~~~~~~~~~~~~~~
Рэфрэн - 2разы

Пакуль мы можам марыць,
Ніхто ня здоліць забраць
нашу свабоду.
Вер! Няхай заўсёды будзе так!
UFO

[info]urban_survivor

If You Are Going To SanFrancisco

Калі ты едзеш да Сан-Францыска,
Не забудзься на кветкі ў валасах.
Калі ты едзеш да Сан-Францыска,
Там сустрэнеш людзей зь пяшчотай у сарцах.
Тым, хто будзе ў Сан-Францыска,
Будзе лепш, чым у іншых гарадах.
Па кварталах Сан-Францыска –
Дзеці Сонца зь кветкамі ў валасах…
І па ўсёй краіне
Такія дзіўныя плыні.
Людзі у руху!
Новае пакаленьне,
новае тлумачэньне.
Людзі у руху, людзі у руху!
Тым, хто будзе ў Сан-Францыска,
Не забыцца трэ на кветкі ў валасах..
Прыязджай у Сан-Францыска
Да людзей зь пяшчотай у сарцах
Калі ты гіпі, то ў Сан-Францыска
Будзе лепш, чым у іншых гарадах.
UFO

[info]urban_survivor

Andrew Lloyd Webber - The Phantom of the Opera (duet)

К Р Ы С Ь Ц І Н
Твой голас чула я
ўначы, у сьне...
Скрозь мроі смутныя
ён зваў мяне...

Напэўна зноўку я
у сьвеце мрой,
бо Прывід Оперы жыве -
ён у душы маёй!

П Р Ы В І Д
Хай наш чароўны сьпеў
ляціць да хмар...
Мая мэлёдыя,
твой я ўладар...

Хаваеш ад мяне
ты позірк свой...
Я - Прывід Оперы, я тут,
жыву ў душы тваёй...

К Р Ы С Ь Ц І Н
Хто бачыў воблік твой,
той зьведаў жах...
Я маска для цябе...

П Р Ы В І Д
Я песьня ў снах...

Зьліліся ў цэлае
Твой твар, сьпеў мой...
І Прывід Оперы жыве.
Ён тут - заўжды з табой.

Ты здагадалася
даўно аб тым:
рэч і таемнае...

К Р Ы С Ь Ц І Н
...ў табе адным...

У лябірынце ўсё
пакрыта ймглой,
а Прывід Оперы жыве...
Ён у душы маёй...
UFO

[info]urban_survivor

5'nizza - Я не той

Я табе зайграю
на валторне, альбо, можа, трубе.
Еееееее!
Сонца выйдзе за хмары,
Ды й загрукоча
дажджамі па страсе.
Еееееее!
Чаму?
Бо я ня той, хто табе патрэбны,
Я ня той, я ня тооооой!
Я ня той, хто табе патрэбны,
Я ня той, хто патрэбны насамрэч.
Еееее!
Хто патрэбны насамрэч.
Еее!

А калі ноч мой накрые горад,
То ты пабачыш, як я пекна танцую.
Юююю ююююю!
Я падарую табе пацеркі з зораў,
Ільдзянымі фарбамі цябе, цябе я намалюю.
Юююююююю!
Чаму?
Бо я ня той, хто табе патрэбны,
Я ня той, я ня тооооой!
Я ня той, хто табе патрэбны,
Я ня той, хто патрэбны насамрэч.
Еееее!
Хто патрэбны насамрэч.
Еее!

Ва ва ва ва ва ва ва ва ва ва,
Ва ва ва ва ва ва ва ва ва ва,
Ва ва ва ва ва ва ва ва ва ва,
Ва ва ва ааа.

Я ня тооооой, я ня той, я ня тооооой,
Я ня той, я ня той, я ня той, я ня той, я ня тооой.

Бо я ня той, хто табе патрэбны,
Я ня той, я ня тооооой!
Я ня той, хто табе патрэбны,
Я ня той, хто патрэбны насамрэч.
Еееее!
Хто патрэбны насамрэч.
Еее!
UFO

[info]urban_survivor

Elton John - Can You Feel The Love Tonight

Выспа адпачынку ў плыні сумятні.
Няхай ўвесь сьвет чакае нас, а мы з табой адны.
У чароўны момант зацішша між баёў
Мне патрэбна толькі ты і твая любоў.

Адчуй каханьне ў гэту ноч,
Яно там, дзе мы ёсьць.
Расплюшчы вочы і ты ўбачыш
Пяшчоту і мілосьць.
У гэту ноч адчуй любоў.
Пад сьпевы цішыні
Яна й князям, і жабракам спрыяе
Быць на вышыні.

І дастаткова часу ўсім спазнаць жыцьця закон:
Мы - каляровыя аскепкі ў калейдаскопе дзён.
Пачуць зьвіненьне зораў, і скрыткі неба разгадаць
Зусім няцяжка, калі два сэрцы ва ўнісон гучаць.

14 Лют 2007

My_Herb

[info]pgrigas

(бяз тэмы)

Am                  Dm Am
У дзяцінстве верыў я –
Dm          Am
ад усіх хваробаў
C           G     C    
кроплі дацкага караля
Dm      G      C
сапраўды памогуць.
E             Am
І гарыць ад той пары
E                  F    A7
мой агеньчык веры...
Dm             Am
Кроплі дацкага караля
E       Am
піце, кавалеры!

Кроплі дацкага караля,
лекі каралевы
нам прывабней за віно,
саладзей цукерак,
пераадолеюць паклёп,
вылечаць халеру.
Кроплі дацкага караля
піце, кавалеры!

Роў гарматаў, куляў сьвіст,
шабляў звон ды коп'яў
лёгка можа заглушыць
звон чароўных кропляў.
Сонца, май, Арбат, любоў –
пік маёй кар’еры...
Кроплі дацкага караля
піце, кавалеры!

Слава кружыць галаву,
улада сэрцы точыць,
ганьба, калі над людзьмі
нехта ўстаць захоча.
Узмацняйце арганізм
ды прымайце меры...
Кроплі дацкага караля
піце, кавалеры!

Праўду цяжка пракрычаць?
Кашаль замінае?
Гэтых кропляў сербануць –
Вельмі памагае.
Забароны – не бяда,
Валяцца бар’еры,
Кроплі дацкага караля
піце, кавалеры!
Булат Акуджава